Рэспубліканскія спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор’і «Бабруйскія звязкі»

З 24 па 27 сакавіка 2022 года ў г. Бабруйск прайшлі Рэспубліканскія спаборніцтвы па турызме . У складзе зборнай каманды Брэсцкай вобласці прымала ўдзел у спаборніцтвах студэнтка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Дар'я Рута.

​​​​​​​

Каманда Брэсцкай вобласці заняла 2-е месца, дзякуючы паспяховаму выступленню нашай студэнткі. Спаборніцтвы праводзіліся на дзвюх дыстанцыях - доўгай і кароткай. Нягледзячы на суровыя ўмовы надвор'я каманда паказала дастойныя вынікі. У першы дзень на доўгай дыстанцыі Дар'я заняла 1-е месца. У другі дзень на кароткай дыстанцыі яна спынілася на 3 ступені пастамента.

Віншуем Дар'ю з паспяховым выступленнем на Рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе яна пацвердзіла званне Кандыдата ў майстры спорту!