Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​Штогод кожную другую нядзелю мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Падзея заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года. Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у гарадскім мітынгу, прысвечанаму Дзяржаўнаму святу.

На мерапрыемстве адбылося ўзнагароджанне старшага выкладчыка кафедры міжкультурных камунікацый Макарушкі Уладзіміра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў за актыўны ўдзел у правядзенні дыялогавых пляцовак па абмеркаванні дапаўненняў і змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сярод студэнцтва і насельніцтва горада Пінска, актыўную жыццёвую пазіцыю і Горыш Ірыны Уладзіміраўны Ганаровай граматай Пінскага гарвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю і высокае пачуццё грамадзянскай адказнасці.

Герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь - галоўныя сімвалы нашай незалежнасці і адзінства, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць той гістарычны шлях, які прайшла наша краіна на шляху да незалежнасці, нашыя нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці.

​​​​​​​