Хакейная каманда ліцэістаў ПалесДУ - пераможца Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь!

​​​​​​​ 19 мая на лядовай арэне Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае закрыццё сезона СДЮШАР «Пінскія каршакі». У складзе ганаровых гасцей мерапрыемства - Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Багдановіч Аляксандр Віктаравіч, рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч і начальнік аддзела спорту і турызму Пінскага гарвыканкама Уладзіміраў Сяргей Сяргеевіч. На ўрачыстым закрыцці падвялі вынікі мінулага сезона, лепшыя ігракі каманд розных узростаў былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.

Самае яркае дасягненне СДЮШАР па выніках сезона 2021-2022 - перамога хакейнай каманды «Пінскія каршакі-Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» на Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь ва ўзроставай катэгорыі 2006 г.н! Гульцы каманды - навучэнцы ліцэя Палескага ўніверсітэта з розных рэгіёнаў і гарадоў Беларусі. Маладыя хакеісты атрымалі залатыя медалі і заслужаны кубак!

​​​​​​​