Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе

​​​​​​​15 чэрвеня адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе. Сярод пераможцаў - Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які пацвердзіў званне лаўрэата конкурсу. Высокай прэміі ВНУ ўдастоена ўжо двойчы: у 2018 і 2021 годзе. У малой зале Палаца Рэспублікі лаўрэатаў Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўзнагародзіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Назараў Юрый Віктаравіч.

Універсітэт на цырымоніі прадставілі рэктар Дунай Валерый Іванавіч і прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна. Рашэнне камісіі па прысуджэнні прэміі зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 28 красавіка 2022 года нумар 264.

​​​​​​​