Студэнты ПалесДУ - валанцёры перасоўнага музея «Цягнік Перамогі»

​​​​​​​ 20 чэрвеня ўнікальны перасоўны музей «Цягнік Перамогі» прыбыў у Пінск. На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічала прарэктар па выхаваўчай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Хмель Вольга Анатольеўна.

Студэнты ПалесДУ прымаюць удзел у працы экспазіцыі не толькі як наведвальнікі, але і ў якасці валанцёраў: рэгіструюць наведвальнікаў, суправаджаюць групы на працягу ўсёй экскурсіі, расказваюць пра асаблівасці наведвання экспазіцыі, аказваюць дапамогу пры актывацыі аўдыягіда і інш.

У Беларусі гэты праект рэалізуецца па ініцыятыве Беларускай чыгункі сумесна з ААТ "Расійскія чыгункі" ў рамках Года гістарычнай памяці.

 У дзевяці вагонах гісторыя вайны ў дэталях, ад перадумоў да Вялікай Перамогі.

У аснове экспазіцыі – трохмерныя панарамы, макеты ў натуральную велічыню і шмат прадметнага плана на адлегласці выцягнутай рукі. Агляд "Цягніка Перамогі" задуманы як пераход ад аднаго эпізоду да другога. Перадваенныя гады - Вялікая Айчынная вайна - Перамога.

Экспазіцыя ўнікальная і сваім мультымедыйным суправаджэннем. У ёй выкарыстоўваецца аб'ёмны гук, тэатральнае асвятленне, механічныя спецэфекты, датчыкі прысутнасці, галаграмы, панарамы баёў у віртуальнай рэальнасці, кіназдымка гістарычных рэканструкцый, трохмерная камп'ютарная графіка з мадэлямі ваеннай тэхнікі. Для кожнай зоны экспазіцыі спецыяльна напісана свая музыка.

Унікальны перасоўны музей "Цягнік Перамогі" не пакінуў маладых людзей абыякавымі да гістарычных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Мы павінны памятаць мінулае сваёй Радзімы і не дапусціць паўтарэння страшных старонак гісторыі!

 

​​​​​​​