Фізкультурна-аздараўленчае свята "Роўныя магчымасці"

​​​​​​​У заключны дзень Тыдня моладзі і студэнцтва адбылося фізкультурна-аздараўленчае свята "Роўныя магчымасці" з удзелам выхаванцаў дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі і рэабілітацыі горада Пінска". Арганізатарамі мерапрыемства сталі: Пінская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», атрад "З душой да Міру" факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі маладзёжнага крыла БСЖ Пінскі каледж УА "Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна ".

​​​​​​​