Сустрэча рэктара ПалесДУ з прадстаўнікамі ГА “Беларускі саюз жанчын”

​​​​​​​13 верасня рэктар ПалесДУ сустрэўся з прадстаўнікамі маладзёжнага крыла ГА “Беларускі саюз жанчын”. Удзельнікі абмеркавалі дзейнасць арганізацыі, планы і перспектывы развіцця. Маладыя члены БСЖ падзяліліся сваімі ідэямі і расказалі пра запланаваныя мерапрыемствы.

Валерый Іванавіч Дунай падзякаваў прадстаўнікам аб’яднання за актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю і запэўніў, што ўсе ініцыятывы і добрыя пачынанні знойдуць усебаковую падтрымку ў кіраўніцтва ВНУ.