Рэктар В.І. Дунай сустрэўся з першакурснікамі

​​​​​​​13 верасня рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з першакурснікамі факультэта эканомікі і фінансаў. На сустрэчы таксама прысутнічала прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна, прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч, прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела Рыбалка Юлія Аляксандраўна.

Валерый Іванавіч расказаў моладзі аб правілах і традыцыях універсітэта, а таксама пажадаў ім быць граматнымі і адказнымі ў паўсядзённым жыцці, у вучобе і ў будучай прафесійнай дзейнасці. Прарэктары пазнаёмілі з найбольш важнымі момантамі, якія датычацца накірункаў  іх дзейнасці.

Прадстаўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю і грамадскіх арганізацый запрасілі студэнтаў разнастаіць свой вольны час удзелам у гуртках і зрабіць свой унёсак у грамадскую работу ў радах ГА “Беларускі саюз жанчын” і ГА “БРСМ”.