Беларускі студэнцкі патрыятычны форум

​​​​​​​16 верасня ў Мінску, на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прайшоў Беларускі студэнцкі патрыятычны форум. Ад ПалесДУ у мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта Вольга Мацука і старшыня студэнцкага савета факультэта эканомікі і фінансаў Вікторыя Юдзіна. Праграма форуму ўключала круглы стол “Важнасць захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ва ўмовах паскоранай цыфравізацыі ў эпоху постпраўды”; прэзентацыю грамадзянска-патрыятычных праектаў устаноў вышэйшай адукацыі; цырымонію падпісання дадатковага пагаднення аб далучэнні студэнцкіх саветаў універсітэтаў да Пагаднення аб сеціўным супрацоўніцтве; зацвярджэнне адзінай пазіцыі студэнтаў Рэспублікі Беларусь па неабходнасці захавання гістарычнай памяці і адстойванні фактаў праўдзівай гісторыі аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама падпісанне выніковай рэзалюцыі.

Падпісанне Пагаднення з’яўляецца крокам, які можа закласці асновы для далейшага і ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж органамі студэнцкага самакіравання ўніверсітэтаў. Замацаванне накірункаў супрацоўніцтва ў Пагадненні будзе служыць падмуркам для пабудовы гарманічных адносін у межах акадэмічнай супольнасці Рэспублікі Беларусь.

 

​​​​​​​