І Міжнародная навуковая канферэнцыя “Пінскія чытанні”

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце праходзіць І Міжнародная навуковая канферэнцыя “Пінскія чытанні”, прымеркаваная да 925-годдзя заснавання горада Пінска. Удзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні эканомікі, банкаўскага сектара, развіцця біятэхналогій, інжынірынга, здаровага ладу жыцця. Не абмінуць і гісторыка-культурную спадчыну Пінска і Пінскага раёна.

15 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыі, на якой прысутнічалі ў анлайн- і афлайн- фармаце госці з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Кітайскай Народнай Рэспублікі: старшыня Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Рэбкавец Валерый Васільевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч, намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Пяцько Уладзімір Паўлавіч, Акадэмік НАН Беларусі Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч, прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сідарэнка Валянціна Мікалаеўна, прарэктар Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій Чэнь Хао, дырэктар Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Лысенка Сяргей Аляксандравіч, прарэктар па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Васін Сяргей Міхайлавіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Мікалая Іванавіча Лабачэўскага Князеў Аляксандр Уладзіміравіч, генеральны дырэктар дзяржаўнай арганізацыі “Кіруючая кампанія холдынга “Канцэрн Брэстмясамалпрам” Сяркоў Міхаіл Мікалаевіч, рэктар Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта  Худзін Аляксандр Мікалаевіч, рэктар Пермскага дзяржаўнага гуманітарна-педагагічнага ўніверсітэта Ягораў Канстанцін Барысавіч.

У межах канферэнцыі адбылося падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве з Шаньсійскім інстытутам навукі і тэхналогій і мемарандума аб узаемадзеянні з Інстытутам прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На ўрачыстым мерапрыемстве рэктар Дунай Валерый Іванавіч уручыў падзячны ліст Акадэміку НАН Беларусі Рашэтнікаву Уладзіміру Мікалаевічу за асабісты ўклад у шматгадовае і плённае супрацоўніцтва НАН Беларусі і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і генеральнаму дырэктару ДА “Кіруючая кампанія холдынга “Канцэрн Брэстмясамалпрам” Сяркову Міхаілу Мікалаевічу за актыўны ўдзел у правядзенні навукова-практычных канферэнцый і конкурсу маладых распрацоўшчыкаў “Пінск Інвест Уікэнд”.

Удзельнікі канферэнцыі працягнуць работу ў 6 секцыях па розных накірунках.


 

​​​​​​​