BOOK-СЭЛФІ "Мой партрэт з любімай беларускай кнігай"

"Сэлфі" (ад англ. self-сам) трывала ўвайшло ў наша жыццё. Яго робяць і простыя людзі, і знакамітасці, і палітыкі. Для сэлфі людзі выбіраюць самыя розныя месцы. А чаму б не сфатаграфавацца ў бібліятэцы? Тым больш, што нагода ёсць!

З 19.09.2022 па 23.09.2022 праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, у рамках якога праводзіцца шмат мерапрыемстваў. Усім чытачам бібліятэкі, якія наведаюць у гэты час абанемент навуковай і мастацкай літаратуры, будзе прапанавана сфатаграфавацца і расказаць, чаму дадзеная кніга самая любімая. Такім чынам вы падзеліцеся сваімі літаратурнымі перавагамі.

Вы спытаеце, як звязаны моднае захапленне і літаратура? Як вядома, першае ў гісторыі сэлфі ў 1862 годзе зрабіў Леў Мікалаевіч Талстой. Было яму тады 34 гады, ён як раз купіў рэдкае яшчэ ў Расіі вынаходства - фотаапарат, самастойна падрыхтаваў яго да здымкаў і зняў сябе з дапамогай адмысловай «грушы». З вынаходствам франтальнай камеры гэта захапленне стала даступна ўсім нам.    

Чакаем вас у бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры  (н. корпус №3, к.3221) 

 

​​​​​​​