Чытайце па-беларуску!

Бібліятэка прапануе вашай ўвазе віртуальную выставу "Чытаем па-беларуску". На ёй рэкамендаваны мастацкія творы найлепшых беларускіх аўтараў.  

Мілагучную, яскравую, блізкую сэрцу беларускую мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ёй валодае словам. Таму што мова гэтая - самая родная. Таму што менавіта яна робіць беларуса беларусам. 

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. (З.Бядуля)

Чытайце па-беларуску!  Няхай гучыць родная мова!

Азнаёміцца з анансаванымі кнігамі можна на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вул. Пушкіна, 4, н. корп. № 3, аўд. 3221)