Сэрцам роднага слова краніся

   У бібліятэцы вучэбнага корпуса №1 у рамках Тыдня роднай мовы арганізавана выстава вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”. На ёй прадставлены падручнікі, практыкумы, вучэбна-метадычныя выданні, слоўнікі і даведачная літаратура, якія змяшчаюць тэарэтычны і практычны матэрыял па беларускай мове. У экспазіцыі пададзены ўсе раздзелы беларускага мовазнаўства, разглядаюцца асноўныя правілы і нормы ўжывання слоў і іх формаў, даецца характарыстыка стыляў, асвятляюцца пытанні арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісу і пунктуацыі, шмат увагі надаецца культуры маўлення.

 

​​​​​​​