З любімым творам у аб'ектыве

Завяршаецца Тыдзень роднай мовы ў Палескім Дзяржаўным універсітэце. Наведвальнікі бібліятэкі з захапленнем расказваюць пра свой любімы твор і робяць сэлфі з беларускай кнігай.

Вашай ўвазе прадстаўляем наступных удзельнiкаў мерапрыемства :

Ярмак Анастасія Андрэеўна (група 21ОАФК-2) з кнігай  В.Быкава.

Трапец Дар'я Аляксандраўна (група 21ОАФК-2). Яна  захапляецца творамі Я. Купалы.

Макаранка Анастасія Аляксандраўна і Крымская Ганна Андрэеўна (група 21БУ-1) адлюстраваны у сумесным фотаздымку з кнігай М. Гусоўскага “Песня пра зубра” і творамі Я. Коласа.

Рабец Таццяна Міхайлаўна (група 19СПД-1) пражывае у весцы Пінкавічы. Там Якуб Колас працаваў у школе ў 1904-1906 годзе, таму яна выбрала вершы гэтага пісьменніка.

Кучынская Ала Карнееўна, вядучы бібліятэкар бібліятэкі Палескага Дзяржаўнага універсітэта, захапляецца творамі І. Шамякіна.

Адзін з самых актыўных чытачоў нашай бібліятэкі Дзмітрыеў Арцём Вячаслававіч (група 21БТ-2), аддаў перавагу кнізе Я. Коласа “На ростанях”.

Янкоўскі Ігар Анатольевіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм інжынернага факультэта, зацікавіўся кнігай В. Быкава “Бліндаж”.