Ведаю Беларусь

​​​​​​​17 верасня ў горадзе Пінску ў Дзень народнага адзінства прайшоў абласны этап рэспубліканскага чэмпіяната “Ведаю Беларусь” па хуткаснай зборцы спілс-карт сярод студэнтаў.

Студэнты ПалесДУ занялі ўсе прызавыя месцы! Віншуем! Каманда нашага ўніверсітэта прадставіць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе.