Круглы стол “Перспектывы развіцця акадэмічнай мабільнасці” са студэнтамі Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій

​​​​​​​У межах І Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пінскія чытанні”, прымеркаванай да 925-годдзя заснавання горада Пінска 16 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце на базе Цэнтра беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый прайшоў круглы стол на тэму “Перспектывы развіцця акадэмічнай мабільнасці” са студэнтамі Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка).

Мадэратарам дадзенага мерапрыемства выступілі: выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Арашкевіч Ірына Мікалаеўна, начальнік аддзела міжнародных сувязей Аксенчык Наталля Уладзіміраўна (Палескі дзяржаўны ўніверсітэт) і кіраўнік факультэта культуры, турызму і аховы здароўя Wang Yaqin (Шаньсійскі інстытут навукі і тэхналогій). У якасці дакладчыкаў ад Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта выступілі студэнты, магістранты і аспіранты факультэтаў: эканомікі і фінансаў, біятэхналагічнага, інжынернага, арганізацыі здаровага ладу жыцця. У якасці дакладчыкаў з боку Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій прынялі ўдзел студэнты факультэта культуры, турызму і аховы здароўя, факультэта эканомікі і кіравання, факультэта інтэлектуальнай вытворчасці.

У межах круглага стала выступалі з прэзентацыяй студэнты Нацыянальнага дзяржаўнага  ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург, РФ), якія ў дадзены час з’яўляюцца ўдзельнікамі адукацыйнай праграмы “Стартап-школа”, арганізаванай на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Асаблівую цікавасць у студэнтаў Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій выклікала прэзентацыя магістранта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Gao Dongze (КНР), які навучаеццца па спецыяльнасці  “Маркетынг”. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі  ад навучання ў Рэспубліцы Беларусь. У межах круглага стала  студэнты трох універсітэтаў (Рэспубліка Беларусь, Кітайская Народная Рэспубліка, Расійская Федэрацыя) падзяліліся сваімі навуковымі, адукацыйнымі дасягненнямі і інтарэсамі, былі закрануты пытанні гісторыі і культуры Кітая і Беларусі. Фармат дадзенай сустрэчы выклікаў цікавасць з усіх бакоў. У межах круглага стала былі адзначаны перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва ў сферы акадэмічнай мабільнасці.