Дзень народнага адзінства і 925-годдзе заснавання горада Пінска

​​​​​​​16-17 верасня горад Пінск масава і маштабна адзначыў Дзень народнага адзінства і свой 925-ы дзень нараджэння. Студэнты і супрацоўнікі палесДУ прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.

17 верасня ў мемарыяльным комплексе на брацкай магіле воінаў-вызваліцеляў у гарадскім парку культуры і адпачынку ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Валанцёры нашага ўніверсітэта  сумесна з валанцёрамі ПА ГА “БРСМ” сталі ўдзельнікамі штогадовага Рэспубліканскага марафона “Валанцёрства – гэта мы!”, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.

У першы дзень святкавання яны сталі ўдзельнікамі гарадскіх мерапрыемстваў, а 17 верасня для студэнтаў і гасцей нашага ўніверсітэта правялі квэст “Малы горад – вялікая гісторыя”. Вечарам наша каманда валанцёраў удзельнічала ў суправаджэнні святочнага канцэрта.

18 верасня студэнты факультэта эканомікі і фінансаў, якія пражываюць у інтэрнаце №5, наведалі канцэрт арганнай музыкі хора “Polifonica” ў кафедральным саборы, які адбыўся ў межах святочных мерапрыемстваў.