Рэктар В.І. Дунай сустрэўся з актывам ПА ГА “БРСМ”

​​​​​​​21 верасня рэктар Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з прадстаўнікамі пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты расказалі аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі, сваіх планах і перспектывах.

Валерый Іванавіч адзначыў ролю арганізацыі ў фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнтаў і падзякаваў актывістаў за ўдзел у правядзенні дзяржаўных свят, дабрачынных акцый і іншых мерапрыемстваў.  На сустрэчы таксама абмеркавалі  дзейнасць пярвічнай арганізацыі па пытаннях другаснай занятасці і працаўладкаванні студэнтаў.  У межах летніх працоўных семестраў фарміруюцца будаўнічыя, сервісныя, валанцёрскія і іншыя атрады, дзейнасць якіх неаднаразова адзначана падзякамі.

​​​​​​​