Рэспубліканская ўніверсіяда па веславанні на байдарках і каноэ

​​​​​​​

Першы дзень спаборніцтваў для каманды ПалесДУ паказаў наступныя вынікі:

Каноэ адзіночка мужчыны 1000 метраў:

1 месца – Ціханаў Валянцін;

2 месца – Кушнярук Аляксандр;

4 месца – Сіманаў Яраслаў;

8 месца – Паўловіч Аляксандр.

Ціханаў Валянцін у экіпажы з Арцюкоўскім Вікенціем (БДУФК) заняў 1 месца на дыстанцыі 1000м мужчыны ў каноэ двойцы. Экіпаж нашай каноэ чацвёркі у складзе Архіповіча Станіслава, Сіманава Яраслава, Ціханава Валянціна і Верашчакі Ільі заняў 3 месца на дыстанцыі 1000м мужчыны.

Наш байдарыст, Цвірко Уладзіслаў,  у фінале В на дыстанцыі 1000м мужчыны заняў 2 месца.

Добрыя вынікі паказалі нашы спартсмены і на другі дзень Рэспубліканскай універсіяды:

Каноэ адзіночка жанчыны 500м:

1 месца – Жук Карына;

5 месца – Іванцова Алена;

Каноэ двойка жанчыны 500м:

2 месца – Іванцова Алена і Жук Карына;

3 месца – Колб Вераніка і Калінава Наталля;

Каноэ двойка мужчыны 500м:

2 месца – Ціханаў Валянцін і Арцюхоўскі Вікенцій (БДУФК);

4 месца – Панічаў Яўгеній і Панічаў Андрэй;

7 месца – Архіповіч Станіслаў і Аляхновіч Арсен;

Байдарка чацвёрка мужчыны 500м у складзе Неязжалага Сцяпана (БДТУ), Цвірко Уладзіслава, Кісяля Анатолія і Сердзюкова Юрыя ў фінале заняла 4 месца.

Наша каманда па выніках двух дзён спаборніцтваў застаецца на 2 радку табліцы. Віншуем спартсменаў з паказаным вынікам і жадаем поспехаў у заключны дзень універсіяды.

​​​​​​​