Школьнікі са Слуцка наведалі ПалесДУ

​​​​​​​24 верасня 2022 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прымаў гасцей з ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Слуцка”. Школьнікам была прадстаўлена інфармацыя аб спецыяльнасцях універсітэта, умовах набору, прахадных балах, прыярытэтных накірунках кожнага факультэта, спартыўна-аздараўляльнага і культурнага жыцця студэнтаў. Вучні атрымалі адказы на ўсе пытанні, звязаныя з асаблівасцямі паступлення, навучання і далейшага працаўладкавання. Факультэт эканомікі і фінансаў прадстаўляла дацэнт кафедры фінансавага менеджменту Бухцік Марына Ігараўна; факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця – дэкан факультэта Марыніч Таццяна Уладзіміраўна і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Карогвіч Наталля Вітальеўна; біятэхналагічны факультэт – дацэнт кафедры біятэхналогіі Шашко Аляксандр Віктаравіч, асістэнт кафедры біятэхналогіі Кульгавеня Аляксандра Дзмітрыеўна, асістэнт кафедры біяхімііі і біяінфарматыкі Сільчанка Алена Стэфанаўна; інжынерны факультэт – дацэнт кафедры ландшафтнага праектавання Яўсеяў Яўгеній Барысавіч і выкладчык-стажор кафедры прамысловай рыбагадоўлі Літвінчук Кірыл Генадзьевіч.

У час выступлення будучыя абітурыенты даведаліся не толькі аб абсталяванні вучэбных і навуковых лабараторый універсітэта, аб магчымасцях правядзення ва ўніверсітэце навуковых даследаванняў і магчымасцях універсітэта, але і змаглі асабіста наведаць лабараторыі і спартыўны комплекс ПалесДУ.

Будзем рады ўбачыць школьнікаў з іншых рэгіёнаў у Палесскім дзяржаўным універсітэце.