Паспяховае завяршэнне Стартап-школы з удзелам расійскіх студэнтаў

 

У перыяд з 14.09.2022 па 22.09.2022 праходзілі семінары і майстар-класы. Спікерамі выступілі:

1) Рыбалка Юлія Аляксандраўна – начальнік навукова-інавацыйнага аддзела, к.э.н., дацэнт – семінар на тэму “Стартап-праект: разуменне, гісторыя ўзнікнення”, а таксама “Прыклады лепшых у ПалесДУ”;

2) Хоміч Ганна Вітальеўна – загадчык лабараторыі “Бізнес-цэнтр” – семінар на тэму “Адрозненне стартапа ад традыцыйнага прадпрымальніцтва. Прыклады лепшых стартапаў свету”, семінар-трэнінг на тэму “Што неабходна для паспяховага стартапа?”, а таксам праца над праектамі;

3) Ціханоўская Юлія Алегаўна – асістэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту, намеснік дэкана факультэта эканомікі і фінансаў па  навуковай рабоце – майстар-клас “Маркетынг і арганізацыя бізнесу”;

4) Панюська Алена Сяргееўна – асістэнт кафедры эканомікі і бізнесу – майстар-клас “Я адкрываю свой бізнес”.   

23 верасня былі падведзены вынікі працы стартап-школы. Мерапрыемства запомніцца гледачам прэзентацыяй чатырох яркіх праектаў, якія прадставілі даследаванні ў розных галінах: спорт, сельская гаспадарка, Beauty сфера.

У якасці журы для ацэнкі праектаў выступілі: Залатарова Вольга Аляксандраўна – прарэктар па вучэбнай рабоце, доктар эканамічных навук, дацэнт; Рыбалка Юлія Аляксандраўна – начальнік навукова-інавацыйнага аддзела, кандыдат эканамічных навук, дацэнт; Прыгодзіч Ірына Аляксандраўна – дэкан факультэта дадатковай адукацыі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Членамі журы было адзначана, што за кароткі адрэзак часу кожная каманда распрацавала цікавую ідэю. Таксама была высока ацэнена падрыхтаванасць усіх удзельнікаў стартап-школы.

Назва праекта

Каманда праекта

GribHouse

Шчаніна Лізавета Вячаславаўна (студэнтка ФДБАУ ВА «Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт»)

Студэнцкая ліга па функцыянальнаму шматбор’ю

Студэнты ФДБАУ ВА «Нацыянальны дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф.Лесгафта, Санкт-Пецярбург»: 1. Ошкін Ягор Дзмітрыевіч 2. Сідарэнка Вячаслаў Мікалаевіч

MAROTI | Gel nail stickers

Мароці Вікторыя Аляксандраўна (магістрант ФДБАУ ВА «Нацыянальны дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф.Лесгафта, Санкт-Пецярбург»

Дзіцячы цэнтр агульнай фізічнай падрыхтоўкі «KIDS&GO»

Студэнты ФДБАУ ВА «Нацыянальны дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф.Лесгафта, Санкт-Пецярбург»: 1. Вярцягіна Ірына Вадзімаўна 2. Анікіна Жанна Андрэеўна

 

Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны сертыфікатамі і памятнымі падарункамі. Віншуем удзельнікаў Стартап-школы з паспяховым яе завяршэннем! Жадаем не спыняцца на дасягнутым і заўжды рухацца наперад!