Стартап-школа для студэнтаў Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і НДУ імя П.Ф. Лесгафта (г. Санкт-Пецярбург)

​​​​​​​З 12 па 25 верасня 2022 года студэнты і магістранты Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і НДУ імя П.Ф. Лесгафта (г. Санкт-Пецярбург) праходзілі навучанне ў Стартап-школе ПалесДУ, якая ўключала  ў сябе навучанне ў Стартап-школе, распрацоўку і прадстаўленне бізнес-ідэй; наведванне навуковых лабараторый ПалесДУ; удзел у І Міжнароднай канферэнцыі “Пінскія чытанні”; наведванне вучэбных заняткаў, якія праводзяцца ў ПалесДУ; наведванне музеяў і гістарычных мясцін; пешыя і аўтобусныя экскурсіі па горадзе Пінску і іншым гарадах Беларусі.

Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў Стартап-школы выклікала вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Студэнты з Расійскай Федэрацыі сумесна са студэнцкім актывам ПалесДУ, замежнымі студэнтамі ВНУ наведалі Брэсцкую крэпасць-герой, Мотальскі музей народнай творчасці, а таксама Нясвіжскі і Мірскі замкі.