РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ЎНІВЕРСІЯДА – 2022 па веславанні на байдарках і каноэ

 

22 верасня падвялі вынікі РЭСПУБЛІКАНСКАЙ УНІВЕРСІЯДЫ – 2022 па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў 1997 г.н. і маладзей.

Па выніках трох дзён спаборніцтваў наша каманда заваявала 3 залатыя, 5 срэбраных і 2 бронзавыя медалі. Зборная ўніверсітэта заняла 3 агульнакаманднае месца.

Віншуем спартсменаў , удзельнікаў і прызёраў! Жадаем ім поспеху не толькі ў спорце, але і ў вучэбнай дзейнасці.  Выказваем падзяку трэнерам за падрыхтоўку спартсменаў і дасягнуты вынік на спаборніцтвах!