Сустрэча рэктара з прадстаўнікамі Нукускага філіяла Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту

​​​​​​​З 26 верасня па 24 кастрычніка на кафедры фізічнай культуры і спорту ПалесДУ праходзяць стажыроўку прадстаўнікі Нукускага філіяла Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту: начальнік аддзела кантролю якасці адукацыі Рамазанаў Медэтбай Бахытбаевіч і загадчык кафедры спартыўных гульняў Мамбетжумаеў Цімур Тажатдзінавіч. Кіраўнік стажыроўкі – заг. кафедры фізічнай культуры і спорту Кузняцова Алена Цімафееўна. 27 верасня адбылася сустрэча гасцей з рэктарам універсітэта Дунаем Віктарам Іванавічам, на якой абмеркавалі накірункі супрацоўніцтва і перспектывы сумеснай дзейнасці.