Школа “Студактыў-2022”

​​​​​​​28 верасня школа “Студактыў-2022” Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сабрала прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання і самых актыўных студэнтаў. Мерапрыемства, арганізатарам якога выступіў Каардынацыйны студэнцкі савет універсітэта, ужо стала добрай традыцыяй ВНУ і накіравана на вызначэнне накірункаў дзейнасці актывістаў студэнцкіх аб’яднанняў і форм рэалізацыі студэнцкіх ініцыятыў.

У гэты раз удзел у школе “Студактыў-2022” таксама прынялі: рэктар Дунай Валерый Іванавіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч і дэканы факультэтаў.

Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу, у ходзе якога ў студэнтаў была выдатная магчымасць атрымаць адказы на свае пытанні і выказаць уласныя просьбы і пажаданні непасрэдна кіраўніцтву ВНУ. Былі абмеркаваны тэмы быту ў інтэрнаце, адукацыйнага працэсу, вольнага часу студэнтаў і іншыя. Рэктар запэўніў студэнтаў, што ўсе ініцыятывы маладых людзей абавязкова знойдуць водгук і падтрымку з боку ВНУ.

Па завяршэнні сустрэчы для ўсіх жадаючых ва ўніверсальнай спартыўнай зале ПалесДУ была арганізавана адкрытая трэніроўка па фітнесу.