Адкрыты дыялог “За наша шчаслівае дзяцінства”

​​​​​​​Другі год Дабрачынны фонд Аляксея Талая арганізуе адпачынак і рэабілітацыю  ў Беларусі вялікіх груп дзяцей з Данбаса. 6 кастрычніка 2022 года ГА “БРСМ” сумесна з Дабрачынным  фондам імя Аляксея Талая правёў Адкрыты дыялог “За наша шчаслівае дзяцінства” з удзелам Лук’янава Аляксандра Сяргеевіча – Першага сакратара Цэнтральнага Камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і дзяцей з Данбаса, якія знаходзяцца на аздараўленні ў Рэспубліцы Беларусь.

Чэрнікаў Раман (г. Макееўка), Фамін Данііл (г. Снежнае), Сінельнік Дзмітрый (г. Ясеневатае) Аксёнаў Яраслаў (г. Данецк), Ткачэнка Марыя (г. Данецк) – рабяты, якім давялося шмат перажыць, паведамілі аб уласных гісторыях выжывання ў экстрэмальных жыццёвых абставінах і аб сваіх уражаннях ад Беларусі і яе гасцінных жыхароў. Дыялог аб’яднаў больш 1000 удзельнікаў з усіх куточкаў нашай краіны. Да размовы далучыліся і навучэнцы ліцэя ПалесДУ і члены ГА “БРСМ” УА “ПалесДУ”.