Акцыя дабрыні – “112 добрых спраў”

​​​​​​​У межах рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”  студэнты Палескага дзяжаўнага ўніверсітэта сумесна з Пінскай гарадской арганізацыяй Беларускага Чырвонага Крыжа і Пінскім ГРАНС наведалі прыватныя гаспадаркі адзінока пражываючых пенсіянераў і аказалі ім пасільную дапамогу.

Супрацоўнік Пінскага ГРАНС нагадала пажылым людзям аб бяспецы ва ўласным жыллі: агучыла правілы эксплуатацыі электрапрыбораў, газавага абсталявання, пячнога ацяплення, нагадала аб ролі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў папярэджанні пажару, правілах наведвання лясных масіваў.