Рэспубліканская акцыя “Сімвал адзінства”

​​​​​​​Да Дня народнага адзінства Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Патрыёты Беларусі” сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі праводзіць акцыю “Сімвалы адзінства”.  Як і ў мінулым годзе, адна з асноўных задач – праезд па ўсіх 118 раённых цэнтрах нашай краіны. У гэтым годзе аўтапрабег прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. У межах акцыі адбываецца шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку і на мемарыялах, месцах захавання часоў ВАВ, на месцах спаленых вёсак. 7 кастрычніка ўдзельнікаў аўтапрабега гасцінна сустракаў горад Пінск. Удзельнікаў акцыі аб’яднаў урачысты мітынг, у якім прынялі ўдзел студэнты і ліцэісты ПалесДУ.

Прадстаўнікі ВНУ працягнулі ўдзел у акцыі, далучыўшыся да аўтапрабега.