Ветэраны ваеннай разведкі правялі ўрок мужнасці ў ПалесДУ

​​​​​​​10 кастрычніка Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі прадстаўнікі дэлегацый Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны ваеннай разведкі”, Расійскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Савет ветэранаў ваеннай разведкі”. Ветэраны ваеннай разведкі займаюцца ўстанаўленнем месцаў пахавання ваенных разведчыкаў, якія загінулі ў гады вайны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і лічацца да сённяшняга часу без вестак прапаўшымі, аднаўленнем партызанскіх лагероў і баз стаянак дыверсійна-разведчыцкіх атрадаў і падраздзяленняў, патрыятычным выхаваннем моладзі. Ветэраны правялі ўрок мужнасці для студэнтаў ПалесДУ, расказалі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, партызанскім руху, гераізме нашых продкаў і важнасці захавання гістарычнай памяці.