Маладыя спецыялісты, уключаныя ў перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкага аблвыканкама, наведалі ПалесДУ

​​​​​​​У межах семінара для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкага аблвыканкама з ліку спецыялістаў, 14 кастрычніка адбылося наведванне ўдзельнікамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У складзе дэлегацыі і прадстаўнікі ПалесДУ: Усцімчук Алёна Уладзіміраўна, метадыст факультэта дадатковай адукацыі; Ярмаш Віктар Васільевіч, асістэнт кафедры тэхналогій аквакультуры.

У суправаджэнні загадчыка сектарам арганізацыі па падрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі Брэсцкага аблвыканкама Качула Іны Леанідаўны і прарэктара па выхаваўчай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Хмель Вольгі Анатольеўны маладыя спецыялісты ўбачылі відэапрэзентацыю ўніверсітэта, пазнаёміліся з галіновымі лабараторыямі “Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў у алімпійскіх відах спорту”, “Лангітудынальныя даследаванні”, ДНК і клетачных тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі, вучэбна-навуковай лабараторыяй “Інжынірынгавы цэнтр”.

Начальнік навукова-інавацыйнага аддзела Рыбалка Юлія Аляксандраўна прачытала ўдзельнікам лекцыю “Кіраванне стартап праектамі”.

А начальнік  аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі Яровіч Аксана Мікалаеўна правяла трэнінг “Кіраванне стрэсам у сучасных умовах”.