Сусветны жаночы хакейны ўікэнд на лядовай арэне ПалесДУ

​​​​​​​Сусветны жаночы хакейны ўікэнд у Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў ярка і актыўна, з вялікай колькасцю ўдзельнікаў і мноствам эмоцый!

Упершыню “ястрабы” далучыліся да ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі хакея ў мінулым годзе. Тады адбыўся першы майстар-клас для студэнтак факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця ПалесДУ. У гэтым годзе яшчэ больш прыгожых прадстаўніц універсітэта далучылася да акцыі, былі і тыя, хто з не меншым жаданнем прыйшоў у другі раз.

Дзяўчаты пазнаёміліся з уладальнікамі Кубка Цыплакова – хакеістамі “ястрабаў”, прымерылі ўсю хакейную экіпіроўку, і канечне не абыйшлося без сумеснай трэніроўкі на лёдзе пад кіраўніцтвам памочніка галоўнага трэнера Міхаіла Кліміна. Студэнткі даволі хутка асвоілі базавыя элементы і кідкі па варотах.

Удзельніцам Сусветнага жаночага хакейнага ўікэнда ўручылі запрашальныя квіткі на бліжэйшую гульню “Пінскіх ястрабаў”.