“Моладзь за ўраджай!”

​​​​​​​У межах рэспубліканскай акцыі “Моладзь за ўраджай!” студэнты ПалесДУ прымаюць актыўны ўдзел у зборы яблык ў ААТ “Пачапава”. За мінулы тыдзень сумесна з навучэнцамі каледжаў рабяты ўжо сабралі больш за 200 тон яблык.

Станоўчыя водгукі гучаць аб студэнтах Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ад кіраўніцтва ААТ “Пачапава”: студэнты працуюць хутка і якасна, да пастаўленых задач падыходзяць адказна.

18 кастрычніка разам са студэнтамі да збору ўраджаю далучылася кіраўніцтва і супрацоўнікі ўніверсітэта.

Сабраны ўраджай будзе рэалізаваны насельніцтву і нарыхтоўшчыкам.