Справаздаўча-выбарчая канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў ПалесДУ

​​​​​​​18 кастрычніка адбылася справаздаўча-выбарчая канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. Члены прафсаюзнага камітэта выступілі са справаздачай аб праведзенай рабоце за мінулы перыяд, а таксама выбралі старшыню на новы тэрмін.

Старшынёй прафсаюзнага камітэта студэнтаў ПалесДУ стаў студэнт 2 курса факультэта эканомікі і фінансаў Захар Чарнавус.