Урачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды – 2022/2023

​​​​​​​На базе спартыўна-культурнага цэнтра  УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды – 2022/2023.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты ПалесДУ на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам. Універсіяда для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам спорту і турызму, Беларускай асацыяцыяй студэнцкага спорту і Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.