“Студэнт года – 2022”. Універсітэцкі этап

​​​​​​​Адным з самых яркіх студэнцкіх мерапрыемстваў з’яўляецца праект, ініцыяваны Рэспубліканскім студэнцкім саветам ГА “БРСМ” і рэалізуемы Саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь – рэспубліканскі конкурс “Студэнт года”.

Конкурс адбываўся ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі. 19 кастрычніка ў актавай зале ПалесДУ адбыўся ўніверсітэцкі этап конкурсу “Студэнт года – 2022”. За тытул пераможцы і званне лепшага студэнта ПалесДУ-2022 змагаліся самыя таленавітыя і крэатыўныя студэнты ўніверсітэта: Сысоева Ксенія, студэнтка інжынернага факультэта, Дзем’яновіч Паліна, студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў, Папок Аліна, студэнтка біятэхналагічнага факультэта, і Даўгун Аляксандр, студэнт факультэта эканомікі і фінансаў.
У склад журы ўвайшлі: Гаспадарык Артур – галоўны спецыяліст Пінскага гарадскога камітэта “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Глаўдзель Ілона – сакратар ПА ГА “БРСМ” УА “ПалесДУ”, Чарнавус Захар – старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў ПалесДУ, Яровіч Аксана Мікалаеўна – начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, Коўш Ганна – пераможца “Студэнт года – 2021”, Чарнавус Алеся – прадстаўнік крамы адзення “ШКАFF”, Маўчун Ілля – прадстаўнік установы “Смажанае марожанае”, Пацюк Лізавета – фатограф.

Удзельнікі конкурсу праявілі ўпэўненасць у сабе, артыстычнасць і харызму, драйв і азарт, прадэманстравалі свае творчыя магчымасці і таленты, умела імправізавалі, адказваючы на пытанні членаў журы. Пераможцай ўніверсітэцкага этапу, які прадставіць ПалесДУ у абласным туры, стала Дзем’яновіч Паліна.

Другое месца ў конкурсе “Студэнт года – 2022” заняла Папок Аліна.

Пераможцам адразу ў двух намінацыях “Студэнт года ONLINE” і самы крэатыўны студэнт” стаў Даўгун Аляксандр.

У намінацыі “Самы эрудыраваны студэнт” перамагла Сысоева Ксенія.

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў на абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2022”!