Адзіны дзень інфармавання з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Брэсцкай вобласці Вакульчыка В.П.

​​​​​​​20 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся Адзіны дзень інфармавання, удзел у якім прыняў  памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці Вакульчык Валерый Паўлавіч. Ён сустрэўся са студэнтамі і супрацоўнікамі ВНУ і абмеркаваў пытанні, якія датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і рэгіёна.

На сустрэчы таксама прысутнічалі рэктар Дунай Валерый Іванавіч, намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама Новак Мікалай Віктаравіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама Кулак Валянціна Мікалаеўна.

На парадку дня галоўныя пытанні: “Прамысловая бяспека Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый. Імпартазамяшчэнне як нацыянальны праект і комплексная стратэгія развіцця эканомікі” і “Аб працы ў галіне імпартазамяшчэння ў Брэсцкай вобласці”.

З прафесарска-выкладчыцкім саставам і са студэнтамі адбылася адкрытая размова, у час якой жадаючыя маглі падзяліцца думкамі і атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні.