У Палескім дзяржаўным універсітэце адбыліся спаборніцтвы па боча “Спорт без межаў-2022”

​​​​​​​22 кастрычніка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі абласныя камандныя спаборніцтвы па боча “Спорт без межаў-2022” сярод моладзі і людзей з інваліднасцю. Арганізатарам спаборніцтваў выступіў факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і грамадскае аб’яднанне “Фізкультурна-спартыўны клуб “Ветразь”.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 каманд: зборная каманда ГА “Фізкультурна-спартыўны клуб “Ветразь”; зборная каманда Пінскай гарадской арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў “Палескiя буслы”; дзве каманды ДУА "Сярэдняя школа №10 г. Пінска”; госці з Іванава – каманда “Вікторыя” і каманда “Страла”; зборная каманда “Пінская спецыяльная школа-інтэрнат”; госці з Лунінца – каманда “Парус”.

Перамогу атрымала каманда “Вікторыя”, 2 месца занялі чэмпіёны 2021 года “Палескія буслы”, 3 месца заваявала каманда “Ветразь”.
Каманды выказалі падзяку арганізатарам, валанцёрам і інструктару па АФК Валерыю Трапачка за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні спартыўнага мерапрыемства.