Міжнародны турнір па каратэ кёкусінкай “Кубак Гомеля – 2022”

​​​​​​​22.10.2022 года ў г. Гомель праходзіў міжнародны турнір па каратэ кёкусінкай “Кубак Гомеля – 2022”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел студэнты ПалесДУ. У катэгорыі больш за 18 гадоў да 65 кг 2 месца заняў студэнт 3 курса групы 20ФРЭ-1 Палюховіч Данііл. У катэгорыі больш за 18 гадоў да 96 кг 1 месца заняў студэнт завочнай формы навучання групы 22ФК-1з Любаеў Дзмітрый.

Віншуем студэнтаў універсітэта з годным выступленнем на міжнародным турніры.