Стажыроўка прадстаўнікоў Нукускага філіяла Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту

​​​​​​​З 26 верасня па 24 кастрычніка 2022 года на факультэце дадатковай адукацыі ПалесДУ праходзілі стажыроўку па тэме “Выкарыстанне тэхналогій аздараўляльнай фізічнай культуры і спорту для арганізацыі фізкультурна-аздараўляльнай работы з рознымі групамі насельніцтва” Рамазанаў Медэтбай Бахытбаевіч, начальнік аддзела кантролю якасці адукацыі, і Мамбетжумаеў Цімур Тажатдзінавіч, загадчык кафедры спартыўных гульняў Нукускага філіяла Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту. Задачы па стажыроўцы выкананы ў поўным аб’ёме.

У ходзе праведзеных кансультацый з кіраўніком стажыроўкі, прафесарам Кузняцовай А.Ц. атрыманы актуальныя веды адносна арганізацыі вучэбнага працэсу па фізічнай культуры.

Па выніках супрацоўніцтва з аддзелам міжнародных адносін былі выпрацаваны магчымыя накірункі развіцця супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і вызначана перспектыўнасць рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм і сецявых формаў адукацыйнага працэсу.

Веды, атрыманыя ў ходзе стажыроўкі будуць імплементаваны ў сістэму вышэйшай адукацыі ў Нукускім філіяле Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту, што будзе спрыяць павышэнню якасці вучэбнага працэсу.