150 гадоў таму нарадзіўся Іван Аляксеевіч Бунін

22 кастрычніка нарадзіўся Іван Бунін - вялікі рускі пісьменнік, паэт і перакладчык. Ён быў першым рускім пісьменнікам, удастоеным Нобелеўскай прэміі - «за строгае майстэрства, з якім ён развівае традыцыі рускай класічнай прозы».
Прапануем вашай увазе кніжную выставу "Люстэрка рускай душы", якая экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус №3, каб. 3221). На ёй прадстаўлены творы аўтара, літаратура пра яго жыццё і дзейнасць. Пад рубрыкай "Пісьменнікі, якія аб'ядналі пакаленні" прадстаўлены творы рускіх пісьменнікаў, бясспрэчных класікаў сусветнай літаратуры, а таксама кнігі беларускіх аўтараў.