Студэнты ПалесДУ прайшлі навучанне ў Пензенскім дзяржаўным універсітэце

​​​​​​​Студэнты факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці “Маркетынг” Андрэйчук Таццяна і Трушко Уладзіслаў у межах рэалізацыі праграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка” на працягу двух тыдняў  праходзілі навучанне ў Пензенскім дзяржаўным універсітэце. За гэты перыяд рабяты  пазнаёміліся з гісторыяй універсітэта, выкладчыцкім  саставам і студэнтамі ВНУ. Акрамя таго, прынялі ўдзел у канферэнцыі “Крэатыўны горад”, у ходзе якой ішло абмеркаванне пытанняў стану і тэндэнцый развіцця розных рынкаў (харчовай упакоўкі, fashion-рынку, забаўляльных паслуг, іпатэчнага  крэдытавання, жыллёвага будаўніцтва), уплыў стадый жыццёвага цыкла сям’і на прыняцце рашэнняў аб набыцці жылля, вызначэнне ролі маркетынгу на прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу і інш.

Пабывалі на пешаходнай экскурсіі па горадзе Пенза, пазнаёміліся з асноўнымі культурнымі аб’ектамі.  Беларускія студэнты прынялі ўдзел у круглым стале, расказалі студэнтам Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта аб сваёй вучобе і студэнцкім жыцці і інш.

У канцы тыдня рабят чакаў фінал конкурсу “Міс Свету. Folk Queen – 2022”. За карону змагаліся 8 студэнтак з сямі краін свету.

Таццяна і Уладзіслаў выказваюць словы падзякі Пензенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту за два тыдні, што яны правялі ў Пензе. Таксама выказваюць падзяку ўстанове адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” за магчымасць прайсці навучанне ў Пензенскім дзяржаўным універсітэце.