facebook

Прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі школ і гімназій горада Кобрына

​​​​​​​22 лістапада 2022 года была праведзена прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі школ і гімназій горада Кобрына.

Студэнты і супрацоўнікі ПалесДУ прадставілі старшакласнікам прафарыентацыйны ролік пра ўніверсітэт, расказалі аб спецыяльнасцях сваіх факультэтаў, навуковай і культурна-масавай дзейнасці.

У ходзе выступлення абітурыенты даведаліся аб перавагах прадстаўленых спецыяльнасцей, магчымасцях правядзення навуковых даследаванняў, студэнцкіх абменах і насычаным студэнцкім жыцці. Абітурыенты атрымалі неабходную інфармацыю аб правілах паступлення ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, асаблівасцях навучання і размеркавання.