Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні “Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека”, прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях

​​​​​​​23 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыліся Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні “Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека”, прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях.

Адкрыў канферэнцыю рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Старшыня арганізацыйнага камітэта канферэнцыі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Валерый Іванавіч Дунай.

З прывітальным словам Благаславення звярнуўся епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій (Вайтовіч).

Пасля прывітанняў  адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дамовы аб супрацоўніцтве паміж Пінскай і Лунінецкай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы і Палескім дзяржаўным універсітэтам.

У межах пасяджэння Уладыка Георгій “Ва ўвагу да старанных прац у славу Царквы Божай” уручыў Дунаю Валерыю Іванавічу медаль Святога Прэпадобнамучаніка Макарыя Ігумена Пінскага. Ганаровай узнагародай таксама быў адзначаны Янкоўскі Ігар Анатольевіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм. Спецыяльныя ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі адукацыі вобласці і раёна. Архіерэйскай Граматай адзначана Кукса Аксана Аляксандраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры банкінгу і фінансавых рынкаў.

На пленарным пасяджэнні выступілі з дакладамі: протаіерэй Фёдар Поўны, кандыдат багаслоўя, ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтву са свецкімі ўстановамі адукацыі на тэму “Значэнне адукацыі ў духоўным жыцці і духоўнасці ў адукаванасці асобы і грамадства”; пратадыякан Павел Бубноў, кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай семінарыі на тэму “Унёсак Праваслаўнай Царквы ў духоўныя каштоўнасці беларускага народа: 1030 гадоў гісторыі”; Мікалай Генрыхавіч Кручынскі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны ПалесДУ на тэму “Медыцына будучыні: адказ на выклікі”; Ігар Анатольевіч Янкоўскі , кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм на тэму “Уяўная боскасць камп’ютарных тэхналогій”.

У якасці памятнага падарунка протаіерэй Фёдар Поўны перадаў Евангелле для ПалесДУ на славянскай і паралельным перакладзе на рускую мову. Пасля чаго канферэнцыя прадоўжылася працай секцый: “1030 гадоў Праваслаўя  на беларускіх землях: ад вытокаў да сучасных выклікаў”, “Праваслаўе на беларускіх землях вачыма педагога”, “1030 гадоў Праваслаўя на беларускіх землях для студэнта і школьніка” (моладзевая пляцоўка).

​​​​​​​