facebook

Праект Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра “Валанцёрскі навігатар”

​​​​​​​25-26 лістапада нашы студэнты-валанцёры Аліна Каралькова, Яна Клыга і Ангеліна Мікулка прынялі ўдзел у другім этапе праекта “Валанцёрскі навігатар”, які рэалізуецца Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам. Праграма двух насычаных дзён уключала ў сябе майстэрні, лабараторыі і check-up па тэмах: “Валанцёр-інструктар”, “Удзельнікі. Група. Групавая дынаміка”. Атрыманыя практычныя навыкі па правядзенню трэнінгаў дзяўчаты ў хуткім часе змогуць прымяніць у працы са школьнікамі, ліцэістамі. Праект “Валанцёрскі навігатар” не завяршаецца. Наступным прыступкам стане падвядзенне вынікаў навучальных этапаў.