facebook

Пашыранае пасяджэнне Савета маладых вучоных ПалесДУ

​​​​​​​30 лістапада адбылося пашыранае пасяджэнне Савета маладых вучоных установы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт”. Старшыня Савета, Вераб’ёва Марыя Міхайлаўна, падрыхтавала даклад аб выніках работы Савета маладых вучоных  за 2022 год, а таксама прапанавала план мерапрыемстваў на 2023 год.

У пасяджэнні прыняла ўдзел старшыня Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (аддзяленне: біялагічныя навукі) Галавенчык Вікторыя Іванаўна, якая больш падрабязна пазнаёміла  з асноўнымі накірункамі дзейнасці і распрацоўкамі аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яна распавяла аб структуры, накірунках працы, асноўных мерапрыемствах і дасягненнях Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Савет прыняў рашэнне аб актывізацыі ўдзелу маладых вучоных ПалесДУ у розных конкурсах, форумах і выставах, папулярызацыі навуковай дзейнасці, атрыманне Прэзідэнцкіх стыпендый.