Дабрачынны кірмаш у Палескім дзяржаўным універсітэце

​​​​​​​Здзяйсняць добрыя справы, тым больш, калі яны асабліва неабходныя, стала добрай традыцыяй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. 15 снежня 2022 года ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ва ўніверсітэце адбыўся дабрачынны кірмаш, у якім прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.

На кірмашы былі прадстаўлены выпечка, вырабы ручной працы і інш. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у латарэі, дзе не было прайграўшых.

На сабраныя грашовыя сродкі будуць набыты неабходныя прылады для выхаванцаў “Пінскага спецыялізаванага дома дзіцяці” і ў “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Пінска”. Шчыра дзякуем арганізатараў і ўсіх, хто зрабіў свой унёсак у такую добрую справу.

 

​​​​​​​