Завершаны V Калядны турнір па валейболе

​​​​​​​З 12 па 16 снежня ў Палескі дзяржаўным універсітэце адбыўся V Калядны турнір па валейболе сярод зборных каманд факультэтаў. За званне лепшых валейбалістаў змагаліся 8 каманд. Перамогу атрымала каманда “ФАЗЛЖ-1”. Каманда інжынернага факультэта “ІТ-1” заняла ганаровае 2 месца. 3 месца ў турніры атрымалі студэнты каманды “ФАЗЛЖ-3”.

Прызы для спаборніцтваў прадаставіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў.

Віншуем пераможцаў, прызёраў і ўсіх удзельнікаў са святам спорту!