Міжнародны чэмпіянат сярод студэнтаў “ТВОЙ СВЕТ – ТВОЙ ПРАЕКТ”

​​​​​​​Студэнткі 2-га курса факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці “Кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў” Уладычык Марта, Фядзечка Арына, Барысевіч Аліна і Міхнюк Аліна паспяхова скончылі ўдзел у Міжнародным чэмпіянаце сярод студэнтаў “ТВОЙ СВЕТ – ТВОЙ ПРАЕКТ”, арганізатарамі якога выступалі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі “Заходне-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт”.

Дзяўчаты пад кіраўніцтвам намесніка дэкана факультэта эканомікі і фінансаў, асістэнта кафедры маркетынга і міжнароднага менеджмента Ціханоўскай Юліі Алегаўны быў распрацаваны праект, накіраваны на стварэнне цэнтра, які будзе садзейнічаць паляпшэнню экалагічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Праграма чэмпіяната ўключала тры туры: падрыхтоўка праекта і накіраванне дакументаў па праекту, прадстаўленне візітоўкі каманды; прэзентацыя і абарона праектаў (вочна/Яндэкс-Тэлемост); атрыманне кейса і яго абарона. У ходзе прахаджэння кожнага тура экспертная камісія праводзіла ацэнку, студэнткі ПалесДУ былі ўзнагароджаны дыпломамі 3 ступені ў секцыі “Кіраванне праектамі” і дыпломам ФІНАЛІСТА Міжнароднага Чэмпіяната сярод студэнтаў  “ТВОЙ СВЕТ – ТВОЙ ПРАЕКТ”  пры падтрымцы Маладзёжнай асацыяцыі кіравання праектамі  Young Crew пры SOVNET.