Студэнту ПалесДУ прысвоена званне “Майстар спорту”

​​​​​​​Студэнт 1 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця завочнай формы навучання Водчыц Віталій стаў Майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па служэбным мнагабор’і. Спаборніцтвы ўключалі ў сябе стрэлы з пісталета Макарава, плаванне на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем і крос 1500 метраў. Віншуем Віталія і жадаем далейшых поспехаў у спорце!

​​​​​​​