Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite»

​​​​​​​З 01.11 па 22.12.2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  адбыўся Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite – 2022», арганізатарам якога выступіла кафедра англійскага мовазнаўства.

Удзельнікам конкурсу была прапанавана тэма эсэ «When the roots are deep there is no reason to fear the wind». Мэта конкурсу – раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў, стварэнне ўмоў інтэлектуальнай самарэалізацыі і павышэнне ўзроўня моўнай падрыхтоўкі. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты з вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Эсэ  студэнткі 3 курса групы 20ЛМК-2 – Май Анастасіі адзначана дыпломам «The Most Original Essay»!

Выкладчыкі кафедры міжкультурных камунікацый Жылевіч В.Ф., Ізотава Л.А., якія падрыхтавалі ўдзельніка конкурсу, атрымалі падзячныя лісты. Віншуем пераможцу і дзякуем арганітазатарам конкурсу!

​​​​​​​